Государственное учреждение образования "Средняя школа №18 г. Борисова"
телефон: +375177 74 48 47
email: school18@rooborisov.by
222526 г. Борисов, ул.50 лет БССР, 27/1

Школьная бібліятэка "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

21.09.2022
Школьная бібліятэка "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

У кожным куточку, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры. Матчына мова, родная мова! 

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў нашай установе адукацыі – гэта сапраўднае свята!  А моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях, мудрых прыказках, у адмысловых загадках. 

 Хацелася, каб і дарослыя, і дзеці глыбей усвядомілі: мы – беларусы, у нас ёсць свая мова, непаўторная, мілагучная, якую трэба ведаць і шанаваць, каб пакінуць у спадчыну сваім дзецям. А каб стварыць святочны настрой нашаму мерапрыемству, з вялікай любоўю былі аздоблены тэматычныя выставы і фотазоны.

  • інтэрактыўнае воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску"
  • гастранамічны фэст "Беларуская кухня"

         

  • выстава вучэбнай літаратуры па беларускай мове "Сэрцам роднага слова краніся"
  • выстава "Пад небам сінім"
  • квэст-гульня "Фальклор, фальклор, душа народа..."
Версия сайта для слабовидящих