Государственное учреждение образования "Средняя школа №18 г. Борисова"
телефон: 74 48 47
email: school18@rooborisov.by
222526, г. Борисов, ул. 50 лет БССР, 27/1

Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

07.09.2025
Ліда — сталіца Дня беларускага пісьменства-2025

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.У 2025 годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стала Ліда (Гродзенская вобласць


Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.
Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў, Заслаўе, Шчучын, Рагачоў.
У 2017 годзе сталіцай свята, прымеркаванага да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, зноў стаў старажытны Полацк – родны горад беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны.
Юбілейны, 25ты па ліку Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прыняў горад Іванава Брэсцкай вобласці. Галоўным лейтматывам святочных мерапрыемстваў стала тэма "Мая малая радзіма".
У 2019 годзе - горад Слонім Гродзенскай вобласці – адзін з самых старажытных на беларускіх землях,старадаўні цэнтр культурнага і духоўнага жыцця.
У 2020 годзе - горад Бялынічы Магілёўскай вобласці – месца з багатай гісторыяй і незвычайным сакральным лёсам.
У 2021 годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стаў старажытны горад Капыль Мінскай вобласці. Больш за 50 вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў – ураджэнцы Капыльскага краю.
У 2022 годзе - горад Добруш, вядомы з XVI стагоддзя. Тут былі заснаваны першыя ў Беларусі папяровая фабрыка (1870) і фарфоравы завод, а знакамітым ураджэнцам Добрушскага краю з'яўляецца пісьменнік, сцэнарыст і драматург Іван Шамякін.
У 2023 годзе цэнтрам урачыстасцяў юбілейнага ХХХ Дня беларускага пісьменства стаў Гарадок (Віцебская вобласць). 
У 2024 г - Iвацэвiчы. Недалёка ад горада размешчаны знакавыя выдатныя мясціны краіны – музей-сядзіба Тадэвуша Касцюшкі і палац Пуслоўскіх у Косаве.
У 2025 годзе сталіцай Дня беларускага пісьменства стала Ліда (Гродзенская вобласць).
#дзеньпiсьменства #беларускаепiсьменства

Версия сайта для слабовидящих